Газета “Вечерний Минск” стане бясплатнай
З 1 студзеня 2012 года “Вячорка” будзе распаўсюджвацца у адміністрацыях раёнаў, буйных гандлёвых цэнтрах і некаторых іншых людных месцах.
Дарэчы, бясплатны дадатак да газеты выйдзе ўжо заўтра, 6 кастрычніка. Яго наклад будзе 50 тысяч асобнікаў. Да канца года наклад давядуць да 100 тысяч. І менавіта гэтая бясплатная гарадская газета будзе называцца “Вечерним Минском”.
Сістэма бясплатнага распаўсюду гарадской прэсы ёсць ва ўсім свеце. Мэта такой газеты ў Мінску — інфармаваць як мага большую колькасць жыхароў сталіцы пра тое, што адбываецца ў горадзе, перадае БЕЛТА.