Генпракуратура выявіла карупцыю ў "Абсалютбанку"
Пад крымінальную справу аб атрыманні хабару трапіў намеснік начальніка ўпраўлення крэдытавання фізічных асоб.
Як адзначае "Ежедневник", рашэнне пра пачатак крымінальнай справы прымалася больш за паўгода.
Паводле звестак праваахоўнікаў, 19 чэрвеня 2012 года мужчына атрымаў на вуліцы каля банка 2 мільёны рублёў і 50 долараў ад мінчука за дапамогу ў выдачы крэдыту. Пасля гэтага 32-гадовага супрацоўніка банка затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
На працягу паўгода некалькі разоў было адмоўлена ў пачатку крымінальнай справы на банкіра. Але ў снежні 2012 года Генпракуратура вярнулася да справы і перадала матэрыялы для папярэдняга расследавання ў Следчы камітэт.
Фота — infobank.by