Генпракурор мае намер навесці парадак на інтэрнэт-парталах
Рыгор Васілевіч звярнуў увагу на каментары аўтараў і карыстальнікаў інтэрнэт, якія, на яго думку, дыскрэдытуюць Беларусь.
"На вялікі жаль у шэрагу СМІ і Інтэрнэце былі скокі на крыві з боку асобных аўтараў", — заявіў сёння журналістам кіраўнік генпракуратуры, кажучы пра асобныя каментары з нагоды выбуху ў метро. "Частка аўтараў будзе выкліканая на допыты паводле расследуемай крымінальнай справы", — сказаў Васілевіч.
"Што тычыцца інтэрнэт-парталаў, то тут трэба наводзіць парадак", — адзначыў генпракурор. Ён звярнуў увагу, што шэраг карыстальнікаў пішуць ананімныя каментары, якія дыскрэдытуюць Беларусь, перадае БЕЛТА.