Геолагі знайшлі рэшткі старажытнага кантынента

Увагу навукоўцаў прыцягнуў пясок, які ўтрымлівае мінералы цыркону, адзначае ВВС. Як тлумачаць геолагі, крышталі цыркону ўтвараюцца ўсярэдзіне магматычных горных парод.

Мінералы, хутчэй за ўсё, належалі кантыненту, які быў разбураны 85 мільёнаў гадоў таму. Сама выспа Маўрыкій утварылася адносна нядаўна — прыкладна 8 мільёнаў гадоў таму ў выніку вулканічнай актыўнасці.

Фота — grandbears.by