Гімназістаў вадзілі на адкрыты ўрок у аперацыйную
Вучні выпускнога хіміка-біялагічнага класа 12-й сталічнай гімназіі на ўласныя вочы пабачылі, як лекары адбіраюць нырку ў донара.
Гэтакіх смелых сярод гімназістаў знайшлося толькі трое. Астатнія абмежаваліся звычайнай экскурсіяй па Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры трансплантацыі органаў і тканак. Такім чынам яны правялі сённяшні Дзень ведаў.
Адзінаццацікласнікі з 12-ай гімназіі паглыблена вывучаюць хімію і біялогію, многія з іх у будучыні хочуць стаць медыкамі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Для іх таксама чытаюць курс асноваў медычных ведаў. Таму выбар месца для правядзення адкрытага ўроку быў не выпадковым.