Гісторыкі зноў уздымаюць праблему разбуранага Гродна

У суботу ў галерэі “У майстра” архітэктар Ігар Трусаў прадставіць сваю новую кнігу “Архітэктура Гродна. Незаменныя страты XIX – XX стст..” Выданне створана на аснове матэрыялаў аднайменнай выставы.

На 84 старонках змешчаны ўнікальныя фота будынкаў і храмаў, якія па розных прычынах зніклі з гарадскога ландшафта 200 год таму. Аўтограф-сесія Ігара Трусава пачнецца а 14-й гадзіне. Таксама ў гэты дзень стартуе серыя экскурсій пад агульнай назвай “Вандроўкі па страчанай Гародні”.

Навукоўцы Ігар Лапеха і Андрэй Чарнякевіч з грамадскага аб’яднання “ВІТ” на кароткі час паспрабуюць аднавіць згубленае аблічча горада. На бліжэйшых выходных гісторыкі запрашаюць паслухаць пра знішчаныя архітэктурныя помнікі і былыя паркі і сады. У наступныя суботу і нядзелю краязнаўцы раскажуць аб прамысловых аб’ектах канца ХІХ ст. і разбурных фальварках у ваколіцах Гродна. Пачатак экскурсій аб 11 гадзіне. Вандроўкі ладзяцца ў рамках VI Тыдня нефармальнай адукацыі.