Глыбокае абяцаюць беларусіфікаваць (фота)
Да вясны не толькі шыльды ў цэнтры горада, але нават дарожныя знакі ў раёне будуць на беларускай мове.
Пра гэта паведаміў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат у інтэрв’ю мясцовай раёнцы.
Нагадаем, сёлета ў верасні ў Глыбокім пройдзе Свята беларускага пісьменства. На Глыбоччыне большая частка насельніцтва гаворыць па-беларуску. Але ў апошнія гады ў раёне амаль усе дарожныя знакі былі замененыя на рускамоўныя, практычна ўся вонкавая рэклама ў горадзе таксама рускамоўная.
І нават на дзяржаўных установах харчавання на цэнтральнай плошчы горада шыльды рускамоўныя, нягледзячы на відавочна беларускую тэматыку.
