Глыбоцкая моладзь заклікае дапамагчы пацярпелым ад тэракту (фота)

На працягу амаль гадзіны юнакі і дзяўчаты раздавалі глыбачанам улёткі з нумарамі банкаўскіх рахункаў, на якія можна пералічыць грошы для дапамогі пацярпелым. За час мерапрыемства было раздадзена каля трохсот улётак.

У акцыі прынялі ўдзел больш за дзесятак старшакласнікаў гарадскіх школ. На вопратцы яны мелі чорныя стужкі. 

На пачатку акцыі настаўніца адной з гарадскіх школ перадала грошы пацярпелым. Пра акцыю яна, дарэчы, даведалася з інтэрнэту.

Акцыя салідарнасці была арганізаваная моладзевым рухам “Live funny”. Дарэчы, сярод пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро ёсць і глыбачанка Юлія Самуйла.

Фота: Еўрарадыё