Глыбоцкую птушкафабрыку аштрафавалі за атручванне рыбы
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці прыняў рашэнне аб спагнанні з прадпрыемства кампенсацыі за нанесеную прыродзе шкоду ў памеры 63 661 500 рублеў.
1 чэрвеня 2011 года цэх па перапрацоўцы малака, які належыць птушкафабрыцы, скінуў ў раку Дабрылоўка Глыбоцкага раёна адкіды малочнай вытворчасці, што прывяло да масавага атручвання рыбы, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.
Пад час абследавання месца гібелі рыбы ў рэчцы было выяўлена скідванне неачышчаных водаў і адкідаў вытворчасці сыру. У выніку на ўчастку ракі працягласцю 5 км было знойдзена 674 загінулыя асобіны розных відаў рыб.
Як паведмляе прэсс-служба дзяржаўнай інспецыі аховы жывёльнага і расліннага свету, штрафам пакараюць і адказную службовую асобу. У Віцебскую абласную інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету накіраваны судовы загад аб спагнанні сумы нанесенай шкоды.