"Гомель" сёння едзе ў Мазыр, а "Шахцёр" — у Гомель
У суботу адбудуцца прапушчаныя матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе і Кубка краіны.
У Мазыры "Славія" прымае "Гомель", перанесены матч 17-га тура пачнецца а 16-й гадзіне.
Нагадаем, у чэмпіянаце лідыруе БАТЭ, у якога 45 ачкоў пасля 20 гульняў. У салігорскага "Шахцёра" 44 ачкі, але пасля 21 гульні, у мінскага "Дынама" 38 ачкоў таксама пасля 21 матча. У "Гомеля" толькі 33 ачкі і чацвёртае месца ў турнірнай табліцы, але каманда пакуль згуляла толькі 18 матчаў.
8 верасня таксама пройдзе прапушчаны матч 1/16 фінала Кубка Беларусі. У Гомелі мясцовая каманда другой лігі "Гомельжелдортранс" прымае салігорскі "Шахцёр". Гульня пачнецца ў 17.30.
На здымку: Галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў: Як дагнаць лідараў?