Гомель стане першай культурнай сталіцай СНД
28 лютага ў горадзе на Сожы стартуе пілотны этап міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці".
Ён праводзіцца ў рамках Года гісторыка-культурнай спадчыны ў СНД і імпрэзы 20-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў СНД.
Афіцыйная цырымонія ўручэння сертыфіката пра наданне статуса культурнай сталіцы адбудзецца ў Гомельскім абласным драматычным тэатры. Удзельнікі мерапрыемства наведаюць Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і выставу твораў Бялыніцкага-Бірулі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.