"Гомель" стартуе ў Лізе Еўропы

Першы матч 3-га кваліфікацыйнага этапа футбольнай Лігі Еўропы правядзе сёння футбольны клуб "Гомель". У турэцкім горадзе Бурса беларусы згуляюць з мясцовым "Бурсаспорам". Гульня пачнецца ў 20.30 па беларускім часе. 
Нагадаем, што яшчэ два прадстаўнікі Беларусі ў Лізе Еўропы — "Мінск" і "Шахцёр" — выбылі з барацьбы яшчэ на папярэднім этапе.