"Гомель" стаў уладальнікам Кубка Беларусі па хакею
Рашаючы матч прайшоў у суботу ў Бабруйску.
Гомельскія хакеісты выйгралі ў чэмпіёна краіны жлобінскага "Металурга" — 3:2 (1:0, 2:2, 0:0). Рашаючай стала шайба, закінутая на 29-й хвіліне Стэфановічам. Пасля гэтага лік стаў 3:0 на карысць каманды Андрэя Скабелкі, жлобінцы змаглі толькі закінуць дзве шайбы.
Фота — hcgomel.by