"Гомельавія" спыніла палёты
"Квіткі, набытыя на рэйсы пасля 22.02.2011г., Вы можаце здаць па месцы набыцця без утрыманняў. Прыносім свае прабачэнні".
Такое паведамленне знайшлі наведнікі сайта кампаніі "Гомельавія". Ад сённяшняга дня авіякампанія спыніла выкананне ўсіх рэйсаў.
Гэтая рэгіянальная авіякампанія выконвала рэгулярныя рэйсы "Мінск-Калінінград", "Мінск-Гомель", "Гомель-Калінінград". Прычым злётаць са сталіцы ў Гомель можна было ўсяго за 46510 беларускіх рублёў.
Жанна Рудзянкова, в.а. начальніка камерцыйнай службы "Гомельавія" растлумачыла TUT.BY, што прычынай адмены палётаў з'яўляецца нізкая напаўняльнасць рэйсаў і запэўніла: авіякампанія рыхтуе расклад на канец сакавіка.
У дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту на перспектывы "Гомельавія" глядзяць не гэтак аптымістычна: "Гэтая авіякампанія мярцвяк у фінансавым плане".