Гомельскага рабаўніка выдаў пах шкарпэтак

Каб нячутна хадзіць па кватэры ён зняў абутак і непрыкметна абшукаў пакой, дзе спаў гаспадар. Калі злодзей увайшоў у іншы пакой, у якім адпачывала жонка, тая адчула непрыемны пах і прачнулася. Жанчына  паклікала мужа, які адразу зарыентаваўся і затрымаў маладога чалавека.

Злодзей апынуўся наркаманам, паведамляе газета “Гомельская праўда”.