Гомельская пракуратура выкрыла фальшэрства міліцыі

Рашэнне прызнаць маладога чалавека невінаватым і цалкам апраўдаць прыняў 25 ліпеня суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Алег Шапіра. Абвінавачаны быў вызвалены ў зале суда, паведамляе БелаПАН.

Тое, што справа была сфальшаваная міліцыяй, ўстанавіла пракуратура. У маі 2011 года прэзідыум абласнога суда прысуд у дачыненні да Балуева адмяніў, а справу накіраваў на новае судовае разбіральніцтва.