Гомельская “Талака” адзначыла Калядкі (фота)
Святкаванне Зімовага сонцастаяння гамельчукі зладзілі ў адной з вёсак Гомельскага раёна.
У ноч з 24 на 25 снежня гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя “Талака” сабрала ўсіх сваіх блізкіх сяброў, каб у цёплай кампаніі адзначыць Калядкі ці, інакш, Зімовае сонцастаянне.
Напачатку вечара “талакоўцы” прайшліся па некаторых вуліцах вёскі ды пакалядавалі тым, хто не здзівіўся і не спужаўся калядоўшчыкаў. А пасля пад гукі дуды працягнулі сваё святкаванне з танцамі, песнямі ды аўтэнтычнымі народнымі гульнямі і стравамі, але ўжо ў хаце.