Гомельская "Талака" правядзе гуканне вясны

Свята адбудзецца ля Рэчыцы на беразе Дняпра

Падчас імпрэзы ўдзельнікаў чакаюць абрадавыя песні-вяснянкі, скокі пад гукі беларускай дуды, спаленне пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі, разнастайныя гульні ды карагоды. Усе ахвотныя прыняць удзел у святкаванні могуць атрымаць падрабязную інфармацыю на сайце "Талакі" (nashkraj.info).