Гомельскі склад абрынуўся ад снегу
Пацярпелых пры здарэнні няма.
Як паведамляе БЕЛТА, зранку ў панядзелак склад аднаго з прыватных прадпрыемстваў Гомеля абрынуўся пад цяжамрам снегу. абвалілася больш за тры тысячы квадратных метраў даху і 120 квадратных метраў цаглянай сцяны.
Склад быў пабудаваны летась. Прадпрыемства захоўвала на ім тэхніку. Падчас абвалу ўсярэдзіне быў толькі пагрузчык фірмы.