Гомельскія мытнікі канфіскавалі аўтобус
Ён перавозіў каштоўныя манеты і агнястрэльную зброю.
Падчас праверкі аўтобуса “Кіеў – Санкт-Пецярбург” гомельскія мытнікі знайшлі ў лядоўні транспартнага сродка больш за 300 манет царскай Расіі, СССР і замежных дзяржаў XVI-XX стагоддзяў. А пры дэмантажу пярэдняй прыступкі і пярэдняга бампера былі знойдзеныя чатыры пісталета-кулямёта Судаева 1943-1945 гг. і шэсць вінтовак і карабінаў 1938-1955 гадоў выпуску.
Як паведаміў кіроўца аўтобуса, зброю і манеты яго папрасілі правезці за грошы незнаёмыя яму асобы. Знойдзенныя рэчы, а таксама аўтобус “Неаплан” агульным коштам больш за 500 млн. беларускіх рублёў канфіскаваныя. Далейшы лёс транспартнага сродка і груза вырашыць суд.