Гомельскія студэнты змогуць бясплатна наведаць кінатэатры
8 кастрычніка ў Дзень работнікаў культуры ў Гомелі арганізаваны шэраг бясплатных мерапрыемстваў.
Цягам сённяшняга дня гомельскіх студэнтаў і навучэнцаў, якія пакажуць студэнцкі білет, пусцяць на выставы ў Палацы Румянцавых — Паскевічаў, карціннай галерэі імя Вашчанкі і музеі гісторыі горада.
Апроч гэтага ім таксама будзе дазволена патрапіць на адну з гарадскіх лёдавых коўзанак і завітаць на кінасеансы ў кінатэатрах “Калініна” і “Кастрычнік”.