Гомельскія ўлады хочуць аквапарк, яхт-клуб і поле для гольфу
Гомельскі гарвыканкам прапанаваў патэнцыйным інвестарам пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк, яхт-клуб, а таксама палі для гольфу і міні-гольфу.
Як паведамляе гомельскае радыё, для будаўніцтва аквапарка ўжо знайшліся два фундатары і на цяперашні час з імі ідуць перамовы. Аквапарк плануецца пабудаваць каля Лядовага палаца. Там цяпер яшчэ будуюць і басейн.
Другой ідэяй гарадскіх уладаў стала стварэнне ў Гомелі палёў для гольфу і міні-гольфу. Адно з іх плануецца размясціць у цэнтральным парку горада.