Google хоча змагацца з інтэрнэт-піратамі

Плануецца ўскладніць жыццё сайтам з пірацкім зместам і ўзняць рэйтынг сайтаў, чый змест не парушае законы аўтарскага права. Новы алгарытм будзе разлічаны на ўсе сайты — з музыкай, фільмамі ці іншым кантэнтам. Такія старонкі будуць з'яўляцца ў выніках пошуку першымі, перадае ВВС.

Такім чынам Google спрабуе залагодзіць галівудскія кінастудыі і гуказапісвальныя кампаніі.

Што праўда, Амерыканская кінаасацыяцыя (Motion Picture Association of America) сустрэла навіну без вялікага энтузіязму. У Галівудзе выказалі надзею, што гэтыя змены дапамогуць адвярнуць інтэрнэт-карыстальнікаў ад пірацкай прадукцыі.