Google Talk працуе з перабоямі
Сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі ў чацвер недаступны.
Па інфармацыі кампаніі Google, праблемы з доступам да мэсэнджэра назіраюцца ў большасці карыстальнікаў.
"Доступ да сэрвісу магчымы, аднак ўзнікаюць паведамленні пра памылкі і сэрвіс дэманструе неспадзяваныя паводзіны", - цытуе ВВС паведамленне кампаніі.
Скаргі на непрацуючы Google Talk з'яўляюцца ў Twitter ад людзей з розных краін свету. Некаторыя карыстальнікі скардзяцца, што не працуе і паштовая служба Google Mail.