Google+ знізіла ўзроставую планку да 13 гадоў
А таксама дадала шэраг функцый, якія абароняць асабістыя дадзеныя карыстальнікаў.
Дагэтуль рэгістрацыя ў Google+ была дазволеная для карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў. Зараз стварыць там акаунт могуць дзеці з большасці краін свету, за выключэннем Іспаніі, Паўночнай Карэі і Нідэрландаў, дзе патрабаванні закона да ўзросту карыстальнікаў падобных сайтаў вышэйшыя, інфармуе агенцтва “РІА Навіны”.
Новаўвядзенне дазволіць Google+ больш эфектыўна канкураваць з сацсеткай Facebook, па правілах якой карыстальнікі таксама павінны дасягнуць 13 гадоў для рэгістрацыі на сайце.
Фота: habrahabr.ru