Горана Хаджыча сёння экстрадуюць ў Гаагу
Ён абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці.
Рашэнне аб экстрадыцыі прынялі ўлады Сербіі, паведамляе ВВС. Падчас вайны ў Харватыі ў 1991-1995 гадах Хаджыч камандаваў атрадам харвацкіх сербаў і быў лідарам самаабвешчанай рэспублікі Сербская Краіна.
Усяго ён абвінавачваецца па 14 пунктах, уключаючы ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, забойствы, пакаранні смерцю, катаванні і дэпартацыю каля 20 тысяч чалавек з горада Вуковар.
Горан Хаджыч быў апошнім з тых, хто знаходзяцца ў вышуку па ордэры трыбунала ААН па злачынствах у былой Югаславіі. Ён быў арыштаваны ў сераду непадалёк ад хаты сваякоў у раёне Фрушка-Гара да поўначы ад Белграда.