Горацкае малако падаражэла болей, чым удвая

На Горацкім малаказаводзе кажуць, што малако тлустасцю 1,5 і 2,5% — новы прадукт, у які дадаюцца вітаміны А, С, D, E. Гэтыя вітаміны дадаюцца ў прадукт у сезон прастудаў.

Малако тлустасцю 3,2% даражэць не будзе, аднак і ў продажы яно пакуль не трапіць. Астатняя прадукцыя Горацкага малакозавода не падаражэла. Сыркі, тварог і іншыя прадукты будуць каштаваць па-старому.