Грабоўскаму рэкамендуюць зменшыць фінансавыя апетыты

Па словах Макліна, якія пераказвае goals.by, Грабоўскі каштуе 4-4,5 мільёна долараў у год. Для клуба будзе лепш, калі яны дамовяцца пра новы кантракт. Калі не дамовяцца, то хакеісту лепш сысці, мяркуе эксперт. Тады ў барацьбу за нападніка могуць уступіць "Ванкувер" ці "Калгары". Калі Грабоўскі пагодзіцца на такое скарачэнне, то за бліжэйшыя чатыры гады ён можа страціць ад 4 да 6 мільёнаў долараў, кажа Маклін.

Нагадаем, у сакавіку 2012 года беларускі хакеіст падпісаў кантракт з "Таронта" на 5 гадоў. Сума дамовы склала 27,5 мільёна долараў.

Фота — interfax.by