Грамадскага актывіста з Баранавіч пазбаўляюць працы

Да актывіста, які гэтымі днямі знаходзіцца на бальнічным, 8 чэрвеня прыйшлі дзве супрацоўніцы з мясцовага аўтаагрэгатнага завода, дзе ён працуе тэрмістам. Яму паказалі загад, падпісаны дырэктарам прадпрыемства.

У загадзе гаворыцца, што кантракт з Грыкам не працягваецца. Такім чынам чалавек, які цяпер хварэе (у яго пашкоджана рука), пасля 30 чэрвеня будзе беспрацоўным.

З Рыгорам Грыкам мясцовыя кіраўнікі такім чынам ужо абыходзіліся. Ён быў звольнены з іншага прадпрыемства чатыры гады таму, пасля парламенцкіх выбараў.