Грамадскі транспарт Мінска сёння працуе ў асаблівым рэжыме
Асноўныя аўтобусныя маршруты будуць працаваць да паловы на чацвёртую ночы. Метро – да 3 гадзін.
Як паведамляе БелТА, рашэнне працягнуць працу грамадскага транспарта было прынятае ў сувязі са святкаваннем 3 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы будуць працягвацца пасля поўначы. Змена графіку працы аўтобусаў і метро павінна дапамагчы мінчанам трапіць дадому.