Грамадзянін Малдовы вёз ва Украіну амаль 2 млн. долараў
І ўсё гэта кантрабандай. Зараз грошы будуць канфіскаваныя.
Малдаванін спрабаваў перавезці грошы ў ашалёўцы аўтамабіля, паведамляе УНІАН. Яны былі яму патрэбныя для інвестыцый у будаўніцтва. Зараз у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа за кантрабанду ў буйным памеры.