Грамадзянства ЗША могуць атрымаць 11 мільёнаў "нелегалаў"

Згодна з планам, 11 мільёнаў незарэгістраваных імігрантаў, якія пражываюць у ЗША, змогуць атрымаць грамадзянства. Аднак будзе гэта пры ўмове, што адначасова стане больш жорсткім памежны кантроль.

Сенатары выступілі з прапановай за дзень да таго, як прэзідэнт Барак Абама павінен быў апублікаваць уласны план рэформы , адзначае ВВС.

Рэформа сенатараў плануе надаць статус сталага пражывання, а затым і поўнага грамадзянства для нелегальных імігрантаў, якія ўжо знаходзяцца ў краіне.

Шматлікія кансерватыўныя заканадаўцы назвалі такі шлях легалізацыі незарэгістраваных імігрантаў "амністыяй" для парушальнікаў закона.