Грэцкія візы пачнуць афармляць у Мінску
У Мінску працэдура атрымання візы будзе доўжыцца стандартныя 10 дзён і каштаваць яна будзе на 20 еўра танней, раней віза абыходзілася ў 80 еўра.
Сёлета прыемныя змены адбудуцца з працэдурай атрымання грэцкай візы – зараз яе афармленне будзе праходзіць у консульскім аддзеле пасольства Літвы ў Мінску, паведамляе Народная Воля.
Фота: ellada-russia.ru