Грэцыя атрымае амаль 147 мільярдаў еўра

Новая трохгадовая праграма дапамогі Грэцыі і дадатковыя меры па стабілізацыі фінансавай сістэмы зоны еўра былі прынятыя на саміце 17 краін-членаў ЕС, паведамляюць інфармагенцтвы.

У рамках новай праграмы дапамогі Грэцыі Еўрасаюз і Міжнародны валютны фонд сумесна выдзеляць 109 млрд. еўра. Яшчэ 37 млрд. дадуць на працягу бліжэйшых трох гадоў прыватныя банкі-крэдыторы Грэцыі.