Грэцыя не атрымае крэдыту да рэферэндума
Чарговы яго транш складзе 8 мільярдаў еўра.
Такую ўмову паставілі перад Грэцыяй кіраўнікі краін ЕС. Па словах прэм’ера Грэцыі Георгіаса Папандрэу, рэферэндум аб пакеце дапамогі Еўрапейскага саюза і МВФ дасць ураду магчымасць для правядзення мер жорсткай эканоміі. Гэтага ад Афін патрабуюць іншыя краіны-члены еўразоны, паведамляе ВВС.
Як плануецца, рэферэндум у Грэцыі адбудзецца ў пачатку снежня. На яго будуць вынесеныя прапановы аб скарачэнні бюджэтных выдаткаў краіны.