Грэцыя застаецца ў Еўразоне: дэфолта не будзе!
Экзіт-полы парламенцкіх выбараў сведчаць пра перамогу партыі "Новая Дэмакратыя", якая выказваецца за працяг бюджэтнай эканоміі і захаванне еўра.
Грэцыя выбірае новы ўрад. Па папярэдніх выніках галасавання, перамогу святкуе правацэнтрысцкая партыя “Новая Дэмакратыя”. Яна апярэджвае сацыялістаў прыкладна на 1,5%.
Лідар "Новай Дэмакратыі" Антоніс Самарас назваў вынікі выбараў перамогай для ўсёй Еўропы. Ён пацвердзіў намер выканаць усе абавязкі Грэцыі перад міжнароднымі крэдыторамі і паабяцаў вывесці краіну з крызісу:
“Грэкі сказалі “так” Еўразоне, і больш мы да гэтага пытання вяртацца не павінныя. Народ даў зразумець сваё жадае заставацца ў гэтым саюзе, быць яго неад'емнай часткай і паважаць абяцанні нашай краіны, каб вярнуцца да эканамічнага росту”, — цытуе Самараса Euronews.net.
Калі Цэнтрвыбаркам пацвердзіць звесткі, атрыманыя на экзіт-полах, менавіта “Новая Дэмакратыя” будзе фарміраваць урад Грэцыі.