Гродзенец хацеў выдаць каноплі за бульбу
Затрымалі яго супрацоўнікі асобнага спецыяльнага ўзвода "Дэльта" Гродзенскай ДАІ.
Інспектары спынілі "Аўдзі-80" каля гадзіны ночы. Падчас гутаркі з кіроўцам яны звярнулі ўвагу на поліэтыленавы мех, які ляжаў паміж заднімі і пярэднімі сядушкамі. 25-гадовы кіроўца патлумачыў, што ў мяшку бульба, якую ён знайшоў на дарозе, адзначае Гродзенскі блог s13. Насамрэч, як выявілі даішнікі, у мяху было расліннае рэчыва. Мяркуецца, што гэта былі каноплі.