Гродзенец напіўся падчас рэгістрацыі скутара ў ДАІ
Забаўны інцыдэнт адбыўся 28 ліпеня.
Як піша "Вечерний Гродно", немалады мужчына прывёз у ДАІ свой скутар для рэгістрацыі. Ён прайшоў тэхагляд і аддаў дакументы для рэгістрацыі. Пакуль інспектары афармлялі паперы, мужчына вырашыў адзначыць падзею. Гродзенец выпіў піва ў бліжэйшым бары, а потым паехаў на скутары.
Аднак неўзабаве яго тармазнулі даішнікі. Праўда, нагодай стаў не п'яны выгляд мужчыны, а адсутнасць моташлема. Медагляд паказаў, што ў крыві кіроўцы было больш за 0,8 праміле алькаголю. Дарэчы, выявілася, што гродзенец ніколі не меў і пасведчання кіроўцы.