Гродзенскім студэнтам ільготы на праезд не вернуць

Нагадаем, з 13 верасня Мінгарвыканкам адмяніў аплату за праезд сталічным студэнтам.

Кіраўнікі рэгіёнаў лічаць такое рашэнне не вельмі карэктным. Першым выказаў абурэнне старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар. 

Да яго далучыўся і кіраўнік Гродзеншчыны. Па словах Шапіры, у краіне няма грошай, каб рабіць бясплатны праезд для студэнтаў. Гродзенскі кіраўнік кажа, што рашэнне трэба прымаць у рамках усёй краіны і няма сэнсу вяртаць ільготы студэнтам, піша "Вечерний Гродно". Гэтыя грошы, на яго думку, маглі б пайсці на будаўніцтва лякарні, дзіцячага дома, дзецям, лекарам, настаўнікам.