Гродзенскія гісторыкі выдалі кнігу пра Кастуся Каліноўскага

Кніга “Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі” - гэта складанка артыкулаў міжнароднай канферэнцыі, што адбылася ў Мінску ў 2009 годзе. У выданні няма ніводнага аўтара, які б цалкам прысвяціў сваю навуковую кар’еру паўстанню 1863 года і яго кіраўніку Кастусю Каліноўскаму – такіх даследчыкаў проста не знайшлося. Матэрыялы падрыхтвалі навукоўцы, якія займаюцца XIX стагоддзем.

“Там і пра асобу Каліноўскага, пра яго бацькоў і імя, пра аспекты паўстання, пра ўвекавечванне памяці Каліноўскага ў беларускай літаратуры, у назвах вуліцх, гарадоў, у помніках. Стымуляцыяй да гэтых даследванняў былі публікацыі праўладных ідэолагаў, якія маюць на мэце прынізіць Каліноўскага ды зрабіць з гераічнай постаці постаць бандыта”, - пракаментаваў выданне доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.