Гродзенскія ідэолагі ператварыліся ў “троляў”

Такім чынам яны хочуць “супрацьстаяць актыўным удзельнікам дыскусій “бложыка”, — паведамляе адміністратар s13.ru. Паводле паведамлення s13, апошнім часам значна павялічылася колькасць рэгістрацый на блогу. Высветлілася, што адпаведную “разнарадку” атрымалі супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў арганізацый і прадпрыемстваў.