Грошы за продаж "Белтрансгазу" ў Беларусь яшчэ не прыйшлі
"Газпрам" пералічыць Беларусі 2,5 млрд долараў на працягу 15 працоўных дзён з часу падпісання дамовы пра куплю-продажу.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі. Гэты тэрмін прадугледжаны дамовай куплі-продажу 50% акцый "Белтрансгазу", падпісанай 25 лістапада ў Маскве. Сродкі ад продажу павінны прыйсці на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацбанку Беларусі.