Грузіны ўцякаюць у Латвію праз Беларусь

Больш за ўсё запытаў паступае з Грузіі і краін Афрыкі. З пачатку года да сярэдзіны траўня была атрымана 61 заяўка. Пры тым, што за ўвесь мінулы год паступілі толькі 52 заяўкі, канстатуе DELFI.


З пачатку красавіка да сярэдзіны траўня на тэрыторыю Латвіі прыбылі 24 жыхары Грузіі. Прыехаўшы ў краіну з тэрыторыі Беларусі, яны адразу ж папрасілі даць ім прытулак.


А вось шасцёра грамадзян Конга і двое грамадзян Камеруна прыбылі з Расіі. І адразу на мяжы з Расіяй яны папрасілі прытулку, хаця спярша спрабавалі трапіць у краіну па падробленых дакументах.