Грузія адзначае Дзень аднаўлення незалежнасці

Гісторыя грузінскай дзяржаўнасці пачынаецца ў VI-IV стагоддзях да нашай эры, з Калхідскага і Картлійскага царстваў. Грузінская народнасць склалася ў VI-X вяках нашай эры. У ХІ стагоддзі народнасць мела адзіную мову і для абазначэння ўсёй Грузіі ўзнік зборны тэрмін “Сакартвела”.

У канцы XVIII стагоддзя Усходняя Грузія, згодна з Геогріеўскім пактам, адышла да Расійскай Імперыі. У першай палове XIX стагоддзя да Расіі адышла і Заходняя частка гэтай краіны. 26 траўня 1918 года была абвешчана незалежнасць Грузіі. Пасля прыходу савецкай улады 25 лютага 1921 году ўтварылі Грузінскую ССР.

З лістапада 1990 года краіна мае новую назву — Рэспубліка Грузія. Гэта дэмакратычная прэзідэнцкая рэспубліка. Але з 2013 года пачнуць дзейнічаць папраўкі ў Канстытуцыю, згодна з якімі паўнамоцтвы прэзідэнта абмяжуюць на карысць парламента.

Насельніцтва гэтай краіны Закаўказзя складае 4,5 мільёны чалавек. У сталіцы дзяржавы Тбілісі жыве 1,4 мільёна чалавек.