Грузія запатэнтавала хачапуры
А таксама чачу, сулугуні і чурчхелу.
Пры гэтым Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай маёмасці Грузіі абвінаваціў Расію ў спробе прысвоіць гэтыя нацыянальныя грузінскія брэнды. Па словах прадстаўніка ведамства, апошнім часам у Расіі было адразу некалькі спробаў атрымаць патэнты на стравы грузінскай нацыянальнай кухні. Гэта магло б зашкодзіць грузінскім вытворцам, паведамляе “Газета.ру”.