Guardian раскрытыкавала ўнутраныя правілы Facebook

The Guardian змяшчае вытрымкі з унутранай інструкцыі сацыяльнай сеткі. У Facebook забараняецца публікацыя выяваў кормячых маці ў выпадках, калі на фотаздымках відаць саскі. А вось выявы любых "чалавечых выдзяленняў", калі на здымках няма людзей, выдаляцца не будуць. Выключэнне складаюць толькі выявы семянной вадкасці.

Акрамя таго, дазваляецца публікаваць выявы "глыбокіх ранаў", а таксама "прабітых галоваў і зламаных канечнасцяў". Facebook забараняе публікацыі любой сэксуальнай актыўнасці, а таксама здымкі ягадзіц.

Паводле ацэнкі брытанскага выдання, унутраныя правілы сацыяльнай сеткі "падкрэсліваюць яе амерыканскае паходжанне".