Guardian: У Барыса Беразоўскага была зламаная рабрына

Guardian спасылаецца на сям'ю расійскага алігарха. Выданне паведамляе, што на целе не было выяўлена сінякоў.

Нагадаем, цела расійскага алігарха ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Барыса Беразоўскага магло стаць павешанне.

У чацвер пачынаецца афіцыйнае расследаванне абставінаў смерці алігарха, будуць праведзеныя таксікалагічныя і гісталагічныя даследаванні. Іх вынікі з'явяцца праз некалькі тыдняў. Толькі пасля гэтага агучаць афіцыйную прычыну смерці Беразоўскага,

Цела алігарха Беразоўскага вывезлі з дома (фота, відэа)

Фота — AFP