Гуканне вясны пройдзе ў Вязынцы

У межах святкавання ўдзельнікаў чакаюць традыцыйныя спевы, веснавыя карагоды, гульні, танцы і невялікі кірмашык рамёстваў. У свяце бяруць удзел гурты "Паўночная Сухадроўка", "Княжыч", "Варган", "Горынь", Guda, "Кудмень", Dainava і іншыя. Арганізатары нагадваюць, што на свяце не бывае гледачоў і выступоўцаў. Тут усе ўдзельнікі.

Гуканне вясны — традыцыйнае беларускае свята. Падчас яго на ўзгорках ці на берагах рэк збіраюцца дзяўчаты і гучнымі, высокімі галасамі спяваюць вяснянкі, тым самым правакуючы набліжэнне вясны. Свята пачнецца сёння а 13.00.