Гурт "Амарока" абрабавалі на 5-6 тыс. долараў

Абрабаваны гараж на вуліцы Нававіленскай, у якім «Амарока» ня толькі репетаваў, граў маленькія канцэрты для знаёмых і сяброў, але і захоўваў музычныя інструмэнты і апаратуру. Злодзеі вынеслі ўсё, засталося толькі некалькі медыятараў.

Калі хтосьці штосьці ведае аб справе, можа дапамагчы, Зміцер просіць звязацца з гуртам vKontaktie, на Facebooк альбо па телефоне МТС 223-99-22. Лідэр групы паабяцаў, што ўдзячнасць будзе не толькі сардэчнай, але і матэрыяльнай.

Крадзеж адбыўся месяц таму, але гурт дагэтуль не абвяшчаў аб здарэнні, каб не зашкодзіць следству. Пасля таго, як было ўжо відаць бяздзеянне органаў следства ў гэтай справе, гурт апублікаваў факт крадзяжу. 

 Непрыемнасць, аднак, не паўплывае на творчыя планы гурту. 21 кастрычніка гурт заграе сваю праграму на канцэрт Рок-Дзяды.