Гурт “Ilo&friends” праспявае беларускія калядкі

У праграме выступу беластоцкага рок-гурта — калядныя песні з розных рэгіёнаў Беларусі. Канцэрты пройдуць пра падтрымцы стыпендыі прэзідэнта Беластока.

16 снежня музыкі заграюць у Беластоку ў клубе “Фама”, 17-га — у “Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культыры” ў Шчытах, 18-га – ва Універсітэце паўшэхным у Тэрэмісках.